БЕЛ Ł РУС

На афіцыйным партале польскага ўрада пачаў працаваць беларускамоўны раздзел

22.12.2025 / 16:59

Nashaniva.com

22 снежня 2025 года пачаў функцыянаваць афіцыйны ўрадавы сэрвіс на беларускай мове для грамадзян Беларусі, якія жывуць у Польшчы, паведамілі ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Беларусі.

Паведамляецца, што падчас сустрэчы ў канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ініцыяваў пытанне неабходнасці стварэння сэрвісу для грамадзян Беларусі на беларускай мове на афіцыйным сайце ўрада Польшчы.

Па выніках сумеснай паўгадавой працы быў створаны сэрвіс, які пачынае працу ад сённяшняга дня. Ён накіраваны на тое, каб даваць максімальна шырокую інфармацыю па пытаннях легалізацыі для беларусаў, якія вымушана пакінулі Беларусь і знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы

Паводле дамоўленасці з Урадавым інфармацыйным цэнтрам Польшчы плануецца пастаяннае абнаўленне карыснай для беларусаў інфармацыі, якое будзе адбывацца штоквартальна.

Увесь апублікаваны змест мае афіцыйны характар і падрыхтаваны на падставе дзейных прававых нормаў, а таксама інфармацыі, дадзенай больш чым дзесяццю міністэрствамі і ведамствамі Польшчы.

Пытанні, якія адлюстраваны на інфармацыйным партале для грамадзян Беларусі ў Польшчы:

Чытайце таксама:

Ад заўтра экс-палітзняволеныя змогуць падаваць дакументы на міжнародную абарону ў Польшчы

Стала вядома, як быў арганізаваны прыём вызваленых палітвязняў адразу ў трох краінах

Замарозку тэрмінаў выдачы ДНЖ у Польшчы хочуць прадоўжыць да сакавіка 2027 года

Каментары да артыкула