БЕЛ Ł РУС

У Вялікабрытаніі забароняць варыць жыўцом крабаў і лобстараў

23.12.2025 / 16:29

Nashaniva.com

Брытанскія ўлады прызналі спосаб забою крабаў, лобстараў і іншых ракападобных праз апусканне іх у кіпень недапушчальным, бо ёсць доказы, што гэтыя бесхрыбетныя здольныя адчуваць боль, піша The Guardian.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Падобныя забароны ўжо дзейнічаюць у Швейцарыі, Нарвегіі і Новай Зеландыі. Абаронцы жывёл мяркуюць, што больш гуманна перад варкай аглушаць ракападобных з дапамогай электрычных прыбораў або ахалоджваць іх лёдам.

Яшчэ ў 2022 годзе ў Англіі быў прыняты закон, які афіцыйна прызнаў, што амары, крабы і васьміногі могуць адчуваць боль і пакуты. Са слоў прадстаўнікоў дабрачынных арганізацый, калі жывых і прытомных жывёлін апускаюць у кіпень, яны некалькі хвілін моцна пакутуюць, чаго можна цалкам пазбегнуць.

Акрамя гэтага, у краіне рыхтуюць і іншыя змены ў сферы абароны жывёл: плануюць забараніць развядзенне шчанюкоў на фермах, абмеркаваць абмежаванне выкарыстання электрашокавых ашыйнікаў для сабак, а таксама ўвесці новыя патрабаванні да гуманнага забою рыбы, якую вырошчваюць у гаспадарках.

Чытайце таксама:

Шведскі музыка навучыў граць на піяніна васьмінога

У краме заўважылі беларускіх ракаў амаль за 90 рублёў. Чаму яны такія дарагія?

У аэрапорце «Мінск» у расіяніна ў багажы знайшлі 120 кг жывых лобстараў

З Беларусі ў Маскву везлі больш за паўтоны вустрыц і лобстараў, схаваных у офіснай мэблі

Каментары да артыкула