БЕЛ Ł РУС

На аўкцыёне за рэкордную суму прадалі парваную футболку Марадоны

28.12.2025 / 17:38

Nashaniva.com

На аўкцыёне Matchday Football прадалі парваную футболку легендарнага аргенцінскага нападніка Дыега Марадоны за рэкордную суму — 179 тысяч даляраў. Першапачатковы кошт лота складаў 145 тысяч даляраў, але з улікам камісіі канчатковая сума ўзрасла яшчэ на 34 тысячы.

Мурал з выявай Дыега Марадоны ў Буэнас-Айрэсе. Фота: AP Photo/Rodrigo Abd

Футболка стала самай дарагой сярод клубных маек Марадоны, прададзеных на аўкцыёне. У ёй легендарны футбаліст гуляў у фінале Кубка Іспаніі 1984 года за «Барселону» супраць «Атлетыка» з Більбаа (0:1). Пасля матчу выбухнула бойка, у выніку якога футболку Марадоны парвалі.

Захаваць яе ўдалося дзякуючы супрацоўніцы пральні каталонскага клуба, якая забрала папсаваную форму сабе як сувенір. Пазней яна падарыла футболку сяброўцы, а потым тая перайшла ў спадчыну да яе сына.

У сям’і футболка захоўвалася 30 гадоў, пакуль спадчыннік не перадаў яе аўкцыённаму дому.

Чытайце таксама:

Марадона падчас свайго візіту ў Беларусь не захацеў сустракацца з Румасам

У Буэнас-Айрэсе разагналі акцыю пенсіянераў і фанатаў Марадоны

Дактароў, што лячылі Марадону перад смерцю, будуць судзіць. Ім пагражае да 25 гадоў турмы

На матацыкле, які «Дынама-Брэст» некалі падарыў Дыега Марадоне, ужо два гады ездзіць беларускі калекцыянер

Італьянскі суд канчаткова апраўдаў Дыега Марадону

Каментары да артыкула