БЕЛ Ł РУС

У Ваўкавыску раскрылі схему з фальшывымі рэцэптамі

31.12.2025 / 16:47

Nashaniva.com

У ходзе правядзення мерапрыемстваў у рамках спецыяльнай праграмы «Допінг» супрацоўнікі Ваўкавыскага РАУС устанавілі факт набыцця лекавага сродку па падробленым рэцэптурным бланку, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Прэпарат купляла мясцовая жыхарка 1988 года нараджэння. Сілавікі канфіскавалі ў яе рэцэптурны бланк і накіравалі на экспертызу.

Судовыя эксперты зрабілі выснову, што рукапісныя запісы ў графы рэцэпту ўнесла сама падазраваная.

Следчыя высветлілі, што жанчына, з'яўляючыся работніцай адной з раённых медыцынскіх устаноў, на просьбу сваячкі неаднаразова ўносіла фальшывыя звесткі ў рэцэптурныя бланкі, ставячы на рэцэпт асабістую пячатку доктара, які пра гэта не ведаў. Пасля гэтага сваячка набывала лекі па рэцэптах у аптэцы.

Па гэтым факце завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Заблакавалі фэйкавыя сайты, якія маскіраваліся пад сетку аптэк «Добрыя лекі»

Жыхар Ушачаў перадаў махлярам 100 тысяч даляраў і не прызнаўся жонцы

Махляры прымусілі мінчука прадаць машыну: падрабязнасці аферы

У Астраўцы затрымалі мужчыну, які дапамагаў махлярам маршрутызаваць званкі

Каментары да артыкула