Грамадства

Заблакавалі фэйкавыя сайты, якія маскіраваліся пад сетку аптэк «Добрыя лекі»

Фішынгавыя рэсурсы, якія выдавалі сябе за сетку аптэк «Добрыя лекі», заблакаваныя, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота: Яндэкс.Карты

Нядаўна ў інтэрнэце актыўна распаўсюджвалася спасылка на махлярскі сайт, які прапаноўваў фальшывыя зніжкі на лекі. Аўдыторыю ашуканцы прыцягвалі фэйкавай рэкламай у інстаграме.

Перайшоўшы па спасылцы, грамадзянам трэба было запоўніць спецыяльную форму: пазначыць імя і нумар тэлефона, а далей — чакаць званка «менеджара». Аднак рэальнай мэтай гэтага рэсурсу быў збор асабістых даных, каб пасля падмануць карыстальніка.

Падробленыя рэсурсы праіснавалі ўсяго некалькі дзён. Дзякуючы ўзаемадзеянню службы бяспекі кампаніі з ведамствамі, якія адказваюць за інфармацыйную бяспеку і абарону персанальных даных, а таксама аператыўнаму звароту да замежнага правайдара іх хутка заблакавалі.

Пры гэтым сетка аптэк «Добрыя лекі» сапраўды знізіла цэны на рэцэптурныя прэпараты да канца красавіка. Аднак, як падкрэслілі ў кампаніі, каб атрымаць зніжку, не трэба нідзе рэгістравацца або пакідаць персанальныя даныя. Таксама ў сетцы аптэк нагадалі, што яе прадстаўнікі ніколі не тэлефануюць праз месенджары.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Усе навіны →
Усе навіны

Ікра і пеністае — без абмежаванняў. Што даюць у мінскім гатэлі на сняданак за 150 рублёў ФОТА10

«Падарунак жыхарам горада». У Магілёве адкрылі чарговы падземны пераход, тады як у багацейшай Вільні ад іх адмаўляюцца31

Дроны атакавалі Разанскі НПЗ

Пуцін на перамовах з пасланнікамі Трампа заявіў, што «паспяхова прасоўваецца» ва Украіне і даб'ецца «мэтаў СВА»15

Спартсмены носяць пластыр на носе, каб лепш дыхаць. Ці сапраўды гэта дапамагае?1

У Італіі ёсць горад у форме ідэальнай зоркі. Навошта яго так пабудавалі2

У Варшаве прайшлі публічныя чытанні «Дзядоў» Міцкевіча. Удзельнічалі і беларусы6

У Гродне на Дзень горада паставілі гіганцкую сырную талерку ФОТАФАКТ5

Пуцін прызнаўся Уіткафу і Кушнеру, што яму камфортна з імі працаваць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць