Трамп: ЗША гатовы прыйсці на дапамогу пратэстоўцам у Іране
«Калі Іран будзе страляць і жорстка забіваць мірных пратэстоўцаў, што з'яўляецца іх звычаем, ЗША прыйдуць ім на дапамогу»
Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
Дональд Трамп заявіў, што ЗША гатовыя дапамагчы мірным дэманстрантам у Іране, калі іх будуць далей забіваць.
«Калі Іран будзе страляць і жорстка забіваць мірных пратэстоўцаў, што з'яўляецца іх звычаем, ЗША прыйдуць ім на дапамогу», — напісаў Трамп у Truth Social.
Пратэсты ў Іране пачаліся 28 снежня 2025 года. Спачатку яны былі эканамічнымі, але амаль адразу набылі і палітычнае адценне.
Ужо вядома мінімум пра трох забітых.