Свет33

У Іране масавыя пратэсты ўжо некалькі дзён. Пачалося з рэкорднага абвалу валюты

Пасля абвалу курсу іранскага рыяла ў Тэгеране ўспыхнулі пратэсты, якія за лічаныя дні распаўсюдзіліся па ўсёй краіне. Патрабаванні ўдзельнікаў ужо набылі палітычнае адценне, паведамляе Euronews.

Фота: Fatemeh Bahrami / Anadolu via Getty Images

Акцыі пратэсту ў Іране пачаліся ў нядзелю, 28 снежня. У той дзень рыял упаў да рэкорднага мінімуму — 1 мільён 450 тысяч за даляр. Непрадказальныя ваганні абменнага курсу вымусілі многіх прадаўцоў адмовіцца ад здзелак, а пакупнікоў — адкласці пакупкі ў надзеі на тое, што сітуацыя на рынку стабілізуецца.

У Тэгеране пачалі зачыняцца крамы. Уладальнікі выйшлі на вуліцы. Эпіцэнтрам пратэстаў стаў галоўны сталічны базар.

Тады прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян мусіў абараняць прапанаваны законапраект аб бюджэце на новы фінансавы год. Ён быў значна скарочаны, але ў той жа час уключаў 20‑працэнтнае павышэнне заробкаў дзяржаўных служачых. І гэта — на фоне павышэння цэн на спажывецкія тавары ў краіне больш чым на 52% за апошнія 12 месяцаў.

Аднак пратэсты не абмежаваліся Тэгеранам і на наступны дзень працягнуліся ў гарадах Хамадан, Малард-Карадж і на востраве Кешм. Дэманстрацыі ладзіліся таксама ў Керманшаху, Ездзе і Шыразе.

У выніку бюджэтная камісія адхіліла агульныя палажэнні законапраекта аб новым бюджэце, а старшыня Цэнтральнага банка Ірана Махамад Фарзін падаў у адстаўку. На гэтую пасаду быў прызначаны Насер Хемаці, былы міністр эканомікі.

Тым часам маніфестацыі пачалі адзначацца ўспышкамі гвалту. Супрацоўнікі сілавых структур спрабавалі разагнаць пратэстоўцаў слёзацечным газам.

30 снежня людзі пратэставалі ўжо як мінімум у дзевяці правінцыях, уключаючы Тэгеран, Альборз, Керманшах, Марказі, Хамадан і Ісфахан.

На трэці дзень студэнты некалькіх універсітэтаў у розных частках краіны далучыліся да пратэсту. У Тэгеране яны скандавалі «Смерць дыктатару!». У СМІ трапілі фатаграфіі, якія сведчаць пра сутыкненні паліцыі з маніфестантамі. Неўзабаве стала вядома пра затрыманні студэнтаў Тэгеранскага ўніверсітэта. На наступны дзень рэктарат паведаміў пра іх вызваленне з-пад варты.

З далучэннем студэнтаў да пратэстаў патрабаванні перайшлі ў палітычную плоскасць. Удзельнікі пачалі выказваць незадаволенасць усёй структурай урада Ісламскай Рэспублікі, з'явіліся лозунгі ў падтрымку Рэзы Пехлеві, сына зрынутага шаха.

Іранскія афіцыйныя асобы вырашылі дзейнічаць мякка, спадзеючыся прадухіліць распаўсюджванне акцый і іх перарастанне ў антыўрадавыя выступленні. У аўторак прэзідэнт Ірана напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы X: «Дабрабыт народа — мая штодзённая турбота. І праз дыялог з прадстаўнікамі пратэстоўцаў мы прымем да ўвагі іх законныя патрабаванні».

Пры гэтым некаторыя высокапастаўленыя асобы сцвярджаюць, што тое, што адбываецца ў краіне — вынік замежнага ўмяшання.

Сустрэча Біньяміна Нетаньяху з Дональдам Трампам у Белым доме падагрэла размовы пра аднаўленне вайны з Іранам, і ўрад абвясціў сераду выхадным днём у больш чым 20 правінцыях, спаслаўшыся на халоднае надвор'е і энергетычны дысбаланс — магчыма, спадзеючыся, што эканамічныя меры змогуць знізіць напружанне.

Насер Хемаці, новы кіраўнік цэнтральнага банка Ірана, паабяцаў у сераду, што ён «стабілізуе валютны рынак» і «выкараніць карупцыю».

На эканоміку Ірана ўжо шмат гадоў ціснуць міжнародныя санкцыі, асабліва пасля таго, як у 2018 годзе Трамп у аднабаковым парадку выйшаў з ядзернага пагаднення 2015 года. Падчас перыяду рэалізацыі ўгоды, калі санкцыі часткова былі адмененыя, курс даляра складаў каля 32 000 рыялаў.

Цяперашнія акцыі пратэсту ўжо сталі найбуйнейшымі пасля тых, што грымелі ў Іране пад лозунгам «Жанчына, жыццё, свабода» ў 2022 годзе пасля гібелі 22‑гадовай Махсы Аміні, якая знаходзілася пад вартай у паліцыі за «адмову ад нашэння хіджаба».

Каментары3

  • Ёсік
    01.01.2026
    "І гэта — на фоне павышэння цэн на спажывецкія тавары ў краіне больш чым на 52% за апошнія 12 месяцаў." Забенько на СТБ аб гэтым раскажа? Ці каманда была толькі гаўкаць на Польшчу, Літву ды трошкі на ЗША, а Іран найлепшы сябар лукашэнкі.
  • Нумар адын
    01.01.2026
    Масуд,таварыш,дзяршысь,лячу да цябе на крылах Боингу,мапы з падзеннем у рукзачку,грей гарбатку,памагу не памагу
  • Жывы
    01.01.2026
    справа ня у́ валюце , а у́ палітыцы

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Украінка абурылася, што ў салоне Варшавы яе пастрыгла расіянка. Высветлілася, што майстар — беларуска72

Прайшла першая тэлефонная размова з Пуціным магчымых еўрапейскіх прадстаўнікоў на мірных перамовах з Расіяй5

Лукашэнка: Час вяртацца да практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву21

Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых22

Лукашэнка расказаў, да каго з расіян падобныя беларусы14

Расіянка дала беларусу грошы, а той адмовіўся аддаваць — жанаты мінчанін пераехаў да яе жыць і выдаваў сябе за бізнэсмена1

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць