БЕЛ Ł РУС

Сем'ям загінулых супрацоўнікаў МНС выплацяць кампенсацыі

14.05.2010 / 13:12

АП

Як паведаміў «НН» прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, МНС акажа дапамогу сем’ям загінуўшых і пацярпелых 11-га траўня падчас пажару на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі супрацоўнікаў.

У залежнасці ад працоўнага стажу і чыну загінуўшага, сем’і атрымаюць ад 80 да 120 млн. беларускіх рублёў. Пацярпелыя на пажары, адпаведна, ад 6 да 24 млн.

Сем’і загінуўшых таксама будуць атрымоўваць штомесячную дапамогу ў памеры ад 500 тыс. да 1.5 млн. рублёў праз страту кармільца.

Акрамя гэтага, як стала вядома «НН», у частках МНС па ўсёй Беларусі арганізаваны збор сродкаў для дапамогі сем’ям загінуўшых супрацоўнікаў міністэрства.

Нагадаем, што 11-га траўня ў Мінску, на тэрыторыі завода вылічальнай тэхнікі адбыўся пажар. Чатыры супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях загінулі падчас яго ліквідацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула