БЕЛ Ł РУС

Вока ў Гродне, палец у Мар'інай Горцы, апёкі ў Смаргоні — піратэхнічныя вынікі Новага года

2.01.2026 / 11:52

Nashaniva.com

Ратавальнікі расказалі пра трох пацярпелых падчас святкаванняў. 

Скрыншот відэа з сацсетак

1 студзеня да медыкаў звярнулася трое беларусаў з пашкоджаннямі, атрыманымі ад піратэхнікі.

39‑гадовы мужчына Смаргоні атрымаў апёкі ад бенгальскіх агнёў, запаленых у кватэры.

34‑гадовай жыхарцы Гродна не пашанцавала атрымаць траўму вачэй пасля выбуху ў двары ля дома ў г. Гродна.

А ў Мар'інай Горцы 51‑гадовы мясцовы жыхар пры выбуху петарды пашкодзіў палец правай кісці.

Пасля аказання медыцынскай дапамогі ўсе трое накіраваныя на амбулаторнае лячэнне.

Чытайце таксама:«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Страшны пажар на раскошным альпійскім курорце: дзясяткі людзей загінулі ў падвальнай кавярні ад выбуху піратэхнікі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула