Свет88

Страшны пажар на раскошным альпійскім курорце: дзясяткі людзей загінулі ў падвальнай кавярні ад выбуху піратэхнікі

Як паведаміла швейцарская паліцыя, мінулай ноччу на гарналыжным курорце Кран-Мантана прагрымеў выбух. 

Паводле звестак швейцарскага выдання Blick, каля 1:30 падчас святкавання Новага года ў бары La Constellation успыхнуў пажар.

Установа месціцца ў сутарэнным памяшканні. Прычынай пажару магла стаць піратэхніка канцэрта. Пра гэта некалькі чалавек паведамілі таксама мясцовай радыёстанцыі RhoneFM.

Дакладная колькасць ахвяр цяпер невядомая. Аднак яна ацэньваецца як вельмі высокая. Паводле звестак RhoneFM, маглі загінуць некалькі дзясяткаў чалавек. 

Іншыя СМІ пішуць пра як найменш 40 ахвяр.

«У будынку знаходзілася больш за сто чалавек, і мы бачым шмат параненых і шмат загінулых».

Кран-Мантана — гэта фешэнэбельны курорт у кантоне Вале. У святочныя дні ён звычайна цалкам запоўнены: на прыкладна 10 000 жыхароў тут каля 2600 гатэльных месцаў.

Каментары8

  • 101
    01.01.2026
    Піратэхніка ў падвале ... шмат людзей нападпітку ... шмат пластыку і рознай сінтэтыкі ... Я памыляюся, ці такія трагэдыі здараюцца штогод?
  • Hits
    01.01.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Хромая лошадь
    01.01.2026
    Дамы и господа, мы горим...

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць8

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург15

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць