Першае фота Мадура пасля затрымання
Здымак зроблены ўжо на борце карабля ЗША, куды Мадура з жонкай даставілі верталётам з Венесуэлы.
Дональд Трамп апублікаваў у сваёй сацсетцы Truth Social першае фота Нікаласа Мадура пасля затрымання.
На здымку былы прэзідэнт Венесуэлы на борце дэсантнага верталётаносца USS Iwo Jima. На вачах цёмная павязка ці акуляры, надзетыя навушнікі, рукі ў кайданках. Сам Мадура ў спартовым касцюме і надзіманай выратавальнай камізэльцы.
Мадура даставяць на вайсковую базу ў Гуантанама. І толькі пасля ў Нью-Ёрк, паведамляюць ABC News.
ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы. Яны цяпер на шляху ў ЗША. Пару дасталі проста са спальні іх рэзідэнцыі. Іх збіраюцца судзіць у ЗША.
63‑гадовы Нікалас Мадура ўзначальваў Венесуэлу з 2013 года. Захад не прызнаваў вынікі выбараў, згодна з якімі ён пераабіраўся на новыя тэрміны.
Чытайце таксама:
У ЗША збіраюцца судзіць не толькі Мадура з жонкай, але і іх сына
Трамп назіраў захоп Мадура ў жывым эфіры. «ЗША будуць вырашаць, хто будзе кіраваць Венесуэлай далей»