БЕЛ Ł РУС

Беларусь стала галоўным пакупніком расійскіх чыпсаў

6.01.2026 / 18:7

Nashaniva.com

За першыя 10 месяцаў 2025 года Расія паставіла на замежныя рынкі каля 47 тысяч тон бульбяных чыпсаў на суму больш за 201 мільён даляраў. Пры гэтым Беларусь аказалася галоўным пакупніком — на яе прыходзіцца 43% усіх закупак. Пра гэта сведчаць даныя «Аграэкспарту», піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У параўнанні з мінулым годам экспарт расійскіх чыпсаў павялічыўся на 6% па аб’ёме і на 17% па кошце, нягледзячы на тое, што 2024 год быў рэкордным па пастаўках гэтай прадукцыі. Беларусь за 10 месяцаў купіла чыпсаў на больш чым 86 мільёнаў даляраў.

Акрамя яе, у тройку галоўных пакупнікоў расійскай прадукцыі таксама ўвайшлі Казахстан (каля 57 мільёнаў даляраў) і Узбекістан (каля 20 мільёнаў даляраў).

Па даных ITC Trade Map, у 2024 годзе галоўнымі пастаўшчыкамі бульбяных чыпсаў у свеце былі Нідэрланды ($543 мільёны), Бельгія ($482 мільёны) і ЗША ($363 мільёны).

Чытайце таксама:

Харчовы імпарт Беларусі з Расіі набліжаецца да 3 мільярдаў даляраў

На расійскіх таварах беларускую мову можна сустрэць ці не часцей, чым на беларускіх. Чаму так?

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Каментары да артыкула