БЕЛ Ł РУС

Ва Украіну не пусцілі італьянца ў вышыванцы, які дарогай нахвальваў Пуціна. Праз Threads за ім сачылі дзясяткі тысяч чалавек

6.01.2026 / 22:15

Nashaniva.com

У сацыяльных сетках шырока разышлася гісторыя пра італьянца па імені Рока, які ехаў ва Украіну і падчас паездкі заявіў, што паважае Уладзіміра Пуціна, і негатыўна выказваўся пра ўкраінскую ўладу. Яго словы выклікалі абурэнне ў іншых пасажыраў аўтобуса. На сітуацыю мусіла адрэагаваць Дзяржаўная памежная служба Украіны, піша «Украінская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Пра гэты выпадак у сацсетках расказала пасажырка аўтобуса Дар’я Мельнічэнка. Па яе словах, падчас прыпынку, калі яна размаўляла па тэлефоне па-італьянску, да яе падышоў італьянец, апрануты ў вышыванку, і завёў размову.

Мужчына паведаміў, што адзенне яму падарыла жонка-ўкраінка, з якой ён цяпер якраз і едзе на яе радзіму. Пры гэтым у размове мужчына пачаў крытыкаваць Украіну і яе прэзідэнта, а таксама адкрыта выказаў павагу да расійскага лідара Уладзіміра Пуціна.

Дар’я параіла яму не ехаць ва Украіну з такімі поглядамі, аднак італьянец адказаў, што ягоная жонка думае гэтак жа сама. Дзяўчына тады вырашыла паведаміць пра размову памежнікам, а яшчэ адна пасажырка пацвердзіла гатоўнасць падтрымаць яе словы.

Пасля прыбыцця на мяжу Дар’я звярнулася да старшага змены. Пасля Рока і ягоную жонку адвялі на дадатковую праверку, а ёй сказалі, што мужчыну, хутчэй за ўсё, не дазволяць уезд ва Украіну.

Так урэшце і сталася. Італьянца пасля апытання на мяжы не толькі не пусцілі на тэрыторыю Украіны, але і забаранілі ўезд у яе на наступныя тры гады, паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.

Чытайце таксама:

«Пытанне не ў прарасійскасці, а ў адэкватнасці». Краўцоў пракаментаваў прэс-канферэнцыю Бабарыкі

«Расія падобная да вады». Як расійская прапаганда непрыкметна заваёўвае аўдыторыю ў Афрыцы і Лацінскай Амерыцы

Ці ахвяраваць сваімі кроўнымі для праекта культурнага адпачынку па-салехардску? Пра туркомплекс у Красках

Каментары да артыкула