БЕЛ Ł РУС

Якія дарогі будуць рамантаваць у гэтай пяцігодцы?

8.01.2026 / 19:3

Nashaniva.com

У Беларусі на найбліжэйшыя пяць гадоў зацверджаная дзяржаўная праграма «Дарогі Беларусі» па рамонце і будаўніцтве аўтамабільных дарог. Колькі магістраляў адрамантуюць і дзе пабудуюць новыя аўтадарогі, расказалі ў эфіры «Першага інфармацыйнага».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У Беларусі налічваецца 85 тысяч кіламетраў дарог і 5 тысяч мастоў, многія з якіх ужо некалькі дзесяцігоддзяў выкарыстоўваюцца і патрабуюць абнаўлення. Да 2030 года плануецца адрамантаваць не менш за 25 тысяч кіламетраў дарог, што ў паўтара разы больш, чым за папярэднія пяць гадоў.

Сярод асноўных аб’ектаў — траса Р-53 (ад Мінска праз Смалявічы і Жодзіна да Барысава), дарога Мінск —— Віцебск (ад Плешчаніц да Лепеля і Сарочына), а таксама ўчасткі ад Рэчыцы да Калінкавіч і ад Магілёва да Чавусаў.

На найбольш загружаных участках, асабліва выездах з Мінска, плануецца ўкладка цэментабетоннага пакрыцця. Гэта тычыцца дарог Р-28 (Мінск — Маладзечна), М-6 (Мінск — Гродна), Р-1 (Мінск — Дзяржынск) і Р-23 (Мінск — Мікашэвічы).

Асаблівая ўвага будзе нададзена дарогам у аграгарадках, дзе гравійнае пакрыццё заменяць на асфальт. Таксама за пяць гадоў плануецца адрамантаваць не менш за 500 мастоў — прыкладна па 100 на год.

На рэалізацыю праграмы будзе накіравана амаль 19 мільярдаў рублёў, з якіх каля 17 мільярдаў — сродкі рэспубліканскага бюджэту і каля 2 мільярдаў — мясцовых бюджэтаў.

Чытайце таксама:

Асноўныя выезды з Мінска зробяць з цэментна-бетонным пакрыццём

На УНС зацвердзілі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігодку. У ёй сем прыярытэтаў

Пад Навагрудкам дарогу «адрамантавалі» з дапамогай бульбы

Каментары да артыкула