Эканоміка55

На УНС зацвердзілі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігодку. У ёй сем прыярытэтаў

На пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу была аднагалосна зацверджаная Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026—2030 гады. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, гэтае рашэнне мае сілу закона.

Фота: БелТА

Праграма вызначае сем асноўных прыярытэтаў на пяцігодку.

Першым з іх з’яўляецца нацыянальная дэмаграфічная бяспека — захаванне насельніцтва, умацаванне здароўя і падтрымка сям’і.

Другі прыярытэт — развіццё чалавечага патэнцыялу праз якасную адукацыю і выхаванне гарманічнай, патрыятычнай асобы.

Трэці — стварэнне зручнага і якаснага асяроддзя для жыцця.

Чацвёрты напрамак прадугледжвае павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі, паскарэнне тэхналагічнага развіцця і лічбавую трансфармацыю.

Пятым прыярытэтам сталі моцныя рэгіёны, шостым — умацаванне абараназдольнасці дзяржавы і развіццё абароннай галіны эканомікі, сёмым — раскрыццё турыстычнага патэнцыялу краіны. Для кожнага з напрамкаў прапісаны канкрэтныя задачы.

Фота: БелТА

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын: прэзентуючы праграму, адзначыў, што яе рэалізацыя дазволіць грамадзянам адчуць паляпшэнне якасці жыцця ўжо цягам наступных пяці гадоў. Яна нібыта цалкам забяспечана фінансаваннем, а крыніцы сродкаў разлічаны з улікам рэальных магчымасцяў эканомікі.

Выкананне пастаўленых задач будзе штогод разглядацца на Усебеларускім народным сходзе, а пры неабходнасці ў праграму могуць уносіцца змены.

Плануецца, што за пяцігодку валавы ўнутраны прадукт краіны вырасце на 15,8%, у сярэднім не менш як на 3% штогод. Асобная ўвага надаецца дыверсіфікацыі экспарту і развіццю высокатэхналагічных вытворчасцяў — ад прамысловых робатаў і беспілотных сістэм да мікраэлектронікі, фармацэўтыкі і электрамабіляў.

Да 2030 года ўсе дарогі ад раённых цэнтраў да аграгарадкоў павінны атрымаць удасканаленае пакрыццё. Усяго запланавана рэканструяваць, пабудаваць або капітальна адрамантаваць не менш за 25 тысяч кіламетраў дарог. За пяць гадоў плануецца ўзвесці каля 5 мільёнаў квадратных метраў арэнднага жылля, што павінна дапамагчы прыцягненню кадраў у рэгіёны.

Сярод буйных інвестыцыйных праектаў — будаўніцтва другога завода па выпуску сульфатнай цэлюлозы, стварэнне вытворчасці поліпрапілену, дакладнага алюмініевага ліцця і трактароў высокай магутнасці. Таксама ў краіне з’явіцца Цэнтр развіцця прадпрымальніцтва, а доля малога і сярэдняга бізнэсу ў валавай дадатковай вартасці павінна дасягнуць 33%.

Асобны акцэнт робіцца на развіцці абароннай прамысловасці, укараненні інавацыйных узораў узбраення і вайсковай тэхнікі.

У аграпрамысловым комплексе запланавана будаўніцтва больш за 200 малочнатаварных і пяці буйных свінакомплексаў.

У сацыяльнай сферы ставіцца мэта павялічыць нараджальнасць (на 1 тыс. чалавек з 6,5 да 7), знізіць смяротнасць і падоўжыць сярэднюю працягласць жыцця да 76,5 года. Плануецца ўзвесці каля 20 дзіцячых садоў і 27 школ, а таксама пашырыць магчымасці дадатковай адукацыі дарослых.

У ахове здароўя ставіцца задача ахапіць дыспансерызацыяй не менш за 95% дарослага насельніцтва і развіваць сетку міжраённых цэнтраў спецыялізаванай медыцынскай дапамогі.

У экалагічнай сферы плануецца павялічыць перапрацоўку цвёрдых камунальных і вытворчых адкідаў і ўвесці ў строй сем новых аб’ектаў па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адкідамі.

У турызме за пяць гадоў плануецца пабудаваць і рэканструяваць каля 100 аб’ектаў, каб зрабіць галіну адным з драйвераў эканомікі.

На рынку працы галоўная мэта — забяспечыць баланс кадраў, не дапусціць іх адтоку і адначасова завабіць запатрабаваных спецыялістаў. Узровень забяспечанасці кадрамі павінен складаць не менш за 97%, з асаблівай увагай да моладзі і яе хуткай інтэграцыі ў эканоміку краіны.

Каментары5

  • Макс
    19.12.2025
    Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, гэтае рашэнне мае сілу закона.
    =========================
    Если это закон, значит кто-то должен отвечать по закону за не исполнение всего перечисленного. Если ВВП не вырастет на 15%, то персонально Лукашенко ответит за это, как глава исполнительной власти? Если нет, то всё это пустая говорильня, а сам сход не более, чем пропагандистский сходняк лукашистов.
  • Глядя на фотографию делегатов ВНС
    20.12.2025
    А кто-нибудь знает делегатов от своего района?
    Кто именно там устраивает комедию народного представительства для Лукашенки от народного имени?

    Так ведь такой опрос в независимом СМИ сделать и не получится, половина читающих это уехавшие.
  • Надоели до отвращения
    20.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў104

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў

Усе навіны →
Усе навіны

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

У Латвіі выйшаў новы іміграцыйны закон, які пастрожвае ўмовы для беларусаў15

Эрдаган заклікаў пазбавіць пастаянных членаў Рады Бяспекі ААН права вета. І ўвогуле скасаваць пастаяннае членства6

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Чым небяспечныя паркавыя вавёркі і як не заразіцца ад іх хваробамі1

Вядомы расійскі рэпер ніяк не можа выступіць у Мінску — то з законамі не шчасціць, то са здароўем3

Беларусы масава скардзяцца на актывізацыю лясных крывасмокаў. І гэта не кляшчы6

Да прыходу еўрапейцаў у Аўстраліі магло жыць нашмат больш людзей, чым лічылася. Потым зніклі 93%4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў104

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць