Вынеслі мяккі прысуд берасцейцу, які пагражаў сілавікам нажамі
Суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў мужчыну вінаватым і пакараў яго двухгадовым пазбаўленнем волі і штрафам сумай 40 базавых адзінак (1800 рублёў).
Здымак ілюстрацыйны
У ліпені да 47‑гадовага мужчыны, які больш за год не плаціў за газ, прыехалі прадстаўнікі службы газазабеспячэння. Падчас размовы берасцеец пачаў пагражаць газавікам гвалтам, пасля чаго яны выклікалі міліцыю. А калі міліцыянеры прыехалі, то нецвярозы мужчына ўзяў у рукі два нажы і накіраваўся на іх.
Супакойваць буяна спрабавалі нават суседзі, якія сабраліся праз шум, але гэта не дапамагло. У выніку сілавікі стралялі яму па нагах. Падчас агляду кватэры ў ёй таксама знайшлі боепрыпасы.
Чытайце таксама:
Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў
Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»
76‑гадовую кандыдатку біялагічных навук асудзілі па стосе палітычных артыкулаў
П'яны мінчук збіў двух замежнікаў ля станцыі метро «Трактарны завод»