Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый
Указы аб замене камандуючага Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі 9 студзеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Аляксандр Ільюкевіч
Новым камандуючым Сіл спецыяльных аперацый (ССА) Узброеных Сіл Беларусі прызначаны палкоўнік Аляксандр Ільюкевіч. Да гэтага ён быў начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага ССА.
Генерал-маёр Вадзім Дзенісенка, які займаў да цяперашняга часу гэтую пасаду, звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.
Чытайце таксама:
Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства
У СПА Беларусі паставілі расійскі «ўсевышынны выяўляльнік»
Мінабароны Беларусі: Захоўваем працоўныя кантакты з краінамі Захаду