ФІФА дамовілася пра партнёрства з тыктокам падчас ЧС-2026
Міжнародная федэрацыя футболу (ФІФА) паведаміла, што заключыла партнёрскае пагадненне з платформай TikTok для асвятлення Чэмпіянату свету па футболе 2026 года. Пра гэта расказалі ў прэс-службе арганізацыі.
Фота: FIFA
TikTok стане першай у гісторыі ФІФА так званай «прыярытэтнай платформай». Гэта азначае больш цеснае супрацоўніцтва і глыбокую інтэграцыю, дзякуючы чаму платформа зможа прапаноўваць шырэйшае і больш разнастайнае асвятленне турніру. Сярод иншага, гаворка ідзе пра павелічэнне колькасці ўнікальнага кантэнту і стварэнне асноўнай прасторы для заўзятараў і аўтараў на працягу ўсяго мундыялю.
Пагадненне будзе дзейнічаць да канца 2026 года. Яно прадугледжвае магчымасць паказу фрагментаў матчаў у жывым эфіры, публікацыю відэаролікаў, а таксама доступ да эксклюзіўных матэрыялаў, падрыхтаваных ФІФА спецыяльна для TikTok.
Акрамя таго, тэлерадыёкампаніі змогуць зарабляць на трансляцыях чэмпіянату з дапамогай прэміяльных рэкламных інструментаў TikTok. Платформа таксама ўвядзе меры па барацьбе з пірацтвам, каб абараніць інтэлектуальную ўласнасць ФІФА.
Для ЧС-2026 плануецца запуск спецыяльнага інтэрактыўнага хаба на базе TikTok GamePlan. У ім будуць сабраныя тэматычныя відэа, інфармацыя пра квіткі, прагляды матчаў, а таксама розныя элементы для ўзаемадзеяння з карыстальнікамі — унікальныя налепкі, фільтры і гульнявыя функцыі.
Чытайце таксама:
Вынікі лёсавання чэмпіянату свету па футболе
Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру
Зборная Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі выйшла на чэмпіянат свету па футболе