Мінскія камунальнікі паказалі, што робяць са снегам, які прынёс цыклон «Улі»
У тэлеграм-канале Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі расказалі, што снег з вуліц сталіцы не вывозяць за горад і не складуюць на пустках. Яго ўтылізуюць на спецыяльным снегасплаўным пункце — адзіным у Беларусі, які працуе ў Мінску з 2016 года.
Фота: t.me/mgjha
Пасля прыбірання вуліц снег на прадпрыемства прывозяць самазваламі. Там ён праходзіць некалькі этапаў апрацоўкі.
Фота: t.me/mgjha
Спачатку снег выгружаюць на магутныя драбільні, дзе зляжалыя і шчыльныя гурбы раздрабняюцца да дробнай масы. Затым гэтая маса трапляе ў рэзервуар з цёплымі сцёкавымі водамі, дзе снег хутка растае.
Фота: t.me/mgjha
Атрыманую ваду дадаткова ачышчаюць: адмысловыя пескалоўкі аддзяляюць пясок і смецце, якія трапілі ў снег з дарог. Пасля гэтага вада самацёкам паступае на ачышчальныя збудаванні.
Фота: t.me/mgjha
Толькі за мінулыя суткі снегасплаўны пункт прыняў 824 кубаметры снегу — гэта прыкладна 70 цалкам загружаных самаскідаў. Такім чынам, снег з гарадскіх вуліц праходзіць поўны тэхналагічны цыкл — ад раздрабнення да ачысткі — і не назапашваецца ў межах Мінска.
Фота: t.me/mgjha
Фота: t.me/mgjha
Чытайце таксама:
Цыклоны «Улі» і «Хаўер». Хто больш магутны
Ахвяраў у выніку ўрагану «Улі» няма
Ці законна таксі павышаюць цэны падчас снегападу?
Пад Бабруйскам з-за снегу абрынуўся каркас цяпліцы ляснога гадавальніка