БЕЛ Ł РУС

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын

11.01.2026 / 12:1

Nashaniva.com

Кіт Келаг, былы спецыяльны пасланнік Трампа па Украіне, у інтэрв'ю брытанскаму тэлеканалу ITV параўнаў Зяленскага з Аўраамам Лінкальнам і назваў яго «жорсткім» і «упартым» лідарам.

Кіт Келаг. Фота: Dursun Aydemir / Anadolu via Getty Images

«Зяленскі — крэпкі арэх. Я маю на ўвазе, ён — жорсткі сукін сын. Ён упарты. У яго ёсць сваё меркаванне. Ён не баіцца яго выказваць. Ён ведае, як карыстацца СМІ. Мы не бачылі такога лідара ў ЗША з часоў Лінкальна», — сказаў Келаг.

Кіт Келаг быў з сакавіка 2025 года спецпрадстаўніком па Украіне, яго паўнамоцтвы канчаюцца ў гэтым студзені. Келаг меў выразную праўкраінскую пазіцыю. Ад перамоў па Украіне ён быў, імаверна, праз гэта адсунуты

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула