У Мінску на вуліцы знайшлі яшчэ адно мёртвае цела
Як паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны», 74‑гадовы мужчына памёр на вуліцы Кунцаўшчына каля дома №37.
Паводле папярэдніх даных следства, смерць не мае крымінальнага характару — відаць, мужчыну проста стала кепска на вуліцы, і ён памёр.
Па гэтым факце праводзіцца праверка, прызначылі судова-медыцынскую экспертызу.
За тыдзень гэта ўжо трэці выпадак, калі ў Мінску знаходзяць целы людзей, якія памерлі проста на вуліцы.
Чытайце таксама:
У сеціве з’явілася фота яшчэ аднаго цела на заснежанай вуліцы Мінска. Што здарылася
У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны
Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску