БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол

13.01.2026 / 7:42

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны адрэагаваў на масавыя пратэсты ў Іране і заклікаў сусветных лідараў не ўпусціць момант і дапамагчы іранцам змяніць уладу ў краіне.

Алі Хаменеі

«Тое, што цяпер адбываецца ў Іране — маштабныя пратэсты, фактычна паўстанне, — з’яўляецца відавочным знакам таго, што для Расіі сітуацыя не стане лягчэйшай.

І кожны прыстойны чалавек на гэтай планеце шчыра жадае, каб народ Ірана нарэшце вызваліўся ад дзейнага рэжыму, які прынёс столькі зла Украіне і іншым краінам.

Вельмі важна, каб свет не ўпусціў гэты момант, калі змены магчымыя. Кожны лідар, кожная краіна і міжнародныя арганізацыі павінны ўмяшацца ўжо цяпер і дапамагчы народу ліквідаваць тых, хто вінаваты ў тым, чым, на жаль, стаў Іран», — напісаў ён у сацсетках.

Чытайце таксама:

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране

Іранскія мулы лічаць умяшанне ЗША вельмі малаверагодным

Масавыя пратэсты ў Іране працягваюцца. Пратэстоўцы заклікаюць да звяржэння аяталы Алі Хаменеі і вяртання Рэзы Пехлеві

Каментары да артыкула