Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»
31 снежня скончыліся «Вельмі дзіўныя справы» (Stranger Things) — культавы серыял ад Netflix расцягнуўся на дзевяць гадоў. Пры гэтым не сціхаюць жарсці наконт апошняга сезона праекта. А некаторыя фанаты чакаюць «сапраўднага» фінала.
Кадр з серыяла
Абурэнне фанатаў звязанае з дакументалкай пад назвай One Last Adventure: The Making of Stranger Things 5. Двухгадзінны фільм пра тое, як здымалі апошні сезон серыяла, выйшаў на Netflix 12 студзеня.
Кадры з той дакументалкі разляцеліся па сацсетках. На адным з іх бачны наўтбук у пакоі сцэнарыстаў, і пільныя фанаты ўгледзелі на ім ўкладкі з адкрытым ChatGPT і з сацсеткай Reddit. Гэта выклікала чуткі пра тое, што сцэнар пісалі не самастойна — маўляў, недзе дапамагаў ChatGPT, а недзе і арыентаваліся на ідэі карыстальнікаў Reddit, калі не капіравалі іх. Адзначым, што доказаў гэтага няма.
Яшчэ адна навіна з дакументалкі: здымкі апошняга сезона пачаліся яшчэ да таго, як стала зразумела, як мусіць скончыцца серыял. Больш за тое, рашэнне пра канцоўку прынялі пасля таго, як знялі некаторыя сцэны з апошняй серыі.
Дзіўныя кадры з дакументалкі — далёка не першая прэтэнзія гледачоў да серыяла. Апошняя серыя настолькі ім не спадабалася, што фанаты палічылі яе фальшывай і чакалі выхаду «сапраўднага» фінальнага эпізода.
Чытайце таксама:
Выходзіць фінал культавага серыяла «Вельмі дзіўныя справы». Гледачы абрынулі Netflix