У Мінску ў сумёце знайшлі слабенькую саву ФОТЫ
У Мінску знайшлі ў снегавым сумёце аслабелую вушастую саву, паведамілі ў Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Фота: t.me/minskpriroda
Птушку знайшлі раніцай 13 студзеня супрацоўнікі інстытута «Мінскграмадзянпраект» — гэта была маладзенькая сава, якая ляжала ў глыбокім снезе.
Ветерынар агледзеў птушку і вызначыў, што яна знаходзіцца ў вельмі слабым стане, таму ёй аказваюць неабходную дапамогу.
Фота: t.me/minskpriroda
Эколагі звярнулі ўвагу, што вялікія снегавыя наносы пасля цыклону «Улі» перашкаджаюць саве паляваць на мышэй і іншых дробных жывёл, якія складаюць яе асноўны рацыён. Некалькідзённае няўдалае паляванне і наяўнасць незвычайных «гарадскіх ворагаў» могуць хутка прывесці да стомленасці і аслаблення птушкі.
Фота: t.me/minskpriroda
Вушастая сава — адна з самых распаўсюджаных у Беларусі. Яна гняздзіцца не толькі ў лясах, але і на ўскраінах населеных пунктаў, хоць у буйных гарадах сустракаецца рэдка. Совы не будуюць сваіх гнёздаў, выкарыстоўваючы пакінутыя гнёзды варон ці сарок. У Мінску гнёзды вушастых соў сустракалі ў Лошыцкім парку і парку 60‑годдзя Вялікага Кастрычніка.
Фота: t.me/minskpriroda
Чытайце таксама:
У Бешанковічах мужчына паспрабаваў прадаць птушаня і атрымаў «адміністратыўку»
Паглядзіце, якія сімпатычныя совы пасяліліся каля «Паліміра» ў Наваполацку ФОТА
У Адэсе на волю адпусцілі птушанят вушастай савы, якія пацярпелі ад абстрэлаў