SpaceX зрабіла Starlink бясплатным у Іране
Кампанія Ілана Маска SpaceX адмяніла абаненцкую плату за спадарожнікавы інтэрнэт Starlink у Іране — на фоне поўнай блакады інтэрнэту, якую ўлады ўвялі шэсць дзён таму для падаўлення пратэстаў.
Фота: freepik.com
Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на выканаўчага дырэктара амерыканскай арганізацыі Holistic Resilience Ахмада Ахмадзіяна. Афіцыйна Starlink не каментаваў гэтую інфармацыю.
Выкарыстоўваць прыёмнікі Starlink у Іране афіцыйна забаронена, але актывісты кантрабандай перапраўляюць абсталяванне праз мяжу, нягледзячы на рызыкі. Паводле ацэнак Ахмадзіяна, у краіне цяпер больш за 50 тысяч такіх прылад.
«З першага дня мы бачылі відэа з усіх куткоў краіны. Людзі прыдумлялі арыгінальныя спосабы дзяліцца прапускной здольнасцю Starlink — стваралі сістэмы, якія дазваляюць людзям за межамі Ірана звязвацца са сваімі сем’ямі», — распавёў Ахмадзіян FT.
Чытайце таксама:
«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране