БЕЛ Ł РУС

Пры перагрузцы аўтамабіляў з ЗША беларускія мытнікі знайшлі ў грузе янота ФОТЫ

14.01.2026 / 19:34

Nashaniva.com

У Беларусі падчас перагрузкі кантэйнера з легкавымі аўтамабілямі з ЗША супрацоўнікі Гродзенскай мытні знайшлі незвычайнага «падарожніка» — янота. Жывёліна спакойна драмала на пярэдняй панэлі аднаго з аўто, піша прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Мяркуецца, што янот пракраўся ў кантэйнер яшчэ ў ЗША і, нягледзячы на некалькі дзён перапраўкі праз Атлантычны акіян, дабраўся да беларускага памежжа.

Неўзабаве пасля знаходкі спецыялісты забяспечылі жывёліне адпаведны догляд, а пасля яе адправілі на каранцін на Ашмянскую раённую ветэрынарную станцыю. Там за здароўем янота будуць уважліва назіраць.

Пасля сканчэння каранціну вызначаць далейшы лёс жывёліны: яе могуць перадаць у Налібоцкую пушчу ці у Гродзенскі заапарк — рашэнне залежыць ад стану здароўя янота.

Чытайце таксама:

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні

Мілыя і вельмі блізкія: яноты могуць стаць наступнымі хатнімі гадаванцамі амерыканцаў

У Іўеўскім раёне фотапастка зафіксавала янота-паласкуна

Беларусі пагражае нашэсце янота-паласкуна

Каментары да артыкула