БЕЛ Ł РУС

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

16.01.2026 / 8:24

Nashaniva.com

Увечары ў чацвер у раёне вуліцы Ціміразева, 9 на ўчастку цеплавой магістралі дыяметрам 259 мм адбыўся прарыў цеплатрасы з выкідам вады.

Аварыйная сітуацыя была аператыўна лакалізавана, пачаліся тэрміновыя рамонтна-аднаўленчыя работы. Але ў выніку аварыі часова былі адключаны ад ацяплення і гарачага водазабеспячэння частка жылых дамоў па вуліцах Ціміразева, Венісье, Навуковай, а таксама дзіцячы садок № 8, размешчаны па адрасе вул. Ціміразева, 1, паведамляе БелТА.

Спачатку былі праведзеныя працы раскрыцця цеплавой камеры і адпампоўвання вады. Правядзенне земляных работ істотна ўскладнялася неспрыяльнымі ўмовамі: глыбокае прамярзанне грунту стварыла дадатковыя тэхнічныя цяжкасці пры дэмантажы верхняга слоя глебы і доступе да інжынерных камунікацый.

«Ужо а 00:30 быў выяўлены пашкоджаны ўчастак, пасля чаго рамонтныя брыгады неадкладна прыступілі да работ. Знаходзячыся на завяршальнай стадыі, а 5:25 было пачата запаўненне сістэмы цеплазабеспячэння. Падчас пускавых наладжвальных мерапрыемстваў выяўлена дадатковае пашкоджанне, якое патрабуе ліквідацыі», — адзначылі ў «Мінскэнерга».

Рамонтныя працы працягваюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула