БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА

16.01.2026 / 16:33

Nashaniva.com

У Гродзенскім заапарку выклалі відэа, якое сведчыць, што марозная і снежная зіма больш за ўсіх у заапарку спадабалася львам. Ураджэнцы афрыканскага кантынента цэлы дзень з задавальненнем носяцца па снезе і амаль не хаваюцца ў цёплых памяшканнях.

Скрыншот з відэа

У любові да холаду гродзенскія львы зусім не саступаюць сапраўднаму жыхару тайгі — амурскаму тыгру Шэрхану.

А вось ягуар Містэр Блэк, леапард Жорж і пума Глаша зіму не надта шануюць і ставяцца да яе з асцярогай.

Чытайце таксама:

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

У Мінску ў сумёце знайшлі слабенькую саву ФОТЫ

У Бабруйскім раёне казуля нечакана выйшла да людзей ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула