БЕЛ Ł РУС

Ноччу ў Польшчу з Беларусі заляцелі дзясяткі невядомых аб'ектаў

17.01.2026 / 20:4

Nashaniva.com

У ноч з 16 на 17 студзеня ў паветраную прастору Польшчы з тэрыторыі Беларусі заляцела некалькі дзясяткаў невядомых аб’ектаў, паведаміла Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Інцыдэнт, як сцвярджаецца, усю ноч быў пад кантролем вайсковых і цывільных службаў. 

Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы адзначае, што сітуацыю аналізавалі, збіраючы звесткі ад вайсковых і цывільных ведамстваў. Як і падчас інцыдэнту 24—25 снежня 2025 года, калі ў польскую паветраную прастору заляцела 59 аб’ектаў з беларускага напрамку, магчымы сцэнар правакацыі пад выглядам кантрабанды таксама не выключаецца.

Польскія ўлады заклікаюць грамадзян сачыць за афіцыйнымі паведамленнямі паліцыі і памежнай службы і не набліжацца да любых падазроных прадметаў, пакетаў або іх фрагментаў, а неадкладна паведамляць аб іх знаходжанне адпаведным службам.

Чытайце таксама:

Лютыя маразы спынілі нелегальных мігрантаў?

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Польская армія перахапіла расійскі самалёт над Балтыкай і зафіксавала зонды з Беларусі

Каментары да артыкула