БЕЛ Ł РУС

У Італіі беларус разграміў хірургічнае аддзяленне бальніцы

19.01.2026 / 17:19

Nashaniva.com

У італьянскім горадзе Пеша ў рэгіёне Таскана нецвярозы 40‑гадовы беларус нарабіў бед у хірургічным аддзяленні бальніцы. Пра гэта паведамляе выданне La Nazione, піша сайт «Беларусь и мир».

Фота: паліцыя Італіі

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю 11 студзеня. Каля 23.00 наш суайчыннік, зламаўшы замок, пракраўся ў памяшканне хірургічнай амбулаторыі бальніцы імя святых Касмы і Даміяна. Тут ён пачаў буяніць, ламаючы мэблю і робячы такі грукат, што некаторыя відавочцы асцерагаліся абвальвання будынка.

Акрамя таго, мужчына вырашыў вынесці з сабой усё, што змог знайсці ў кабінеце: інструменты, марлю, дэзынфікацыйныя сродкі.

Медработнікі і супрацоўнікі службы бяспекі неадкладна выклікалі праваахоўнікаў. Прыбыўшы на месца, тыя затрымалі буяна, перш чым сітуацыя магла пагоршыцца, улічваючы небяспеку выкрадзеных ім вострых прадметаў.

Арыштаваны не з'яўляўся пацыентам бальніцы і не меў раней прыводаў у паліцыю. Хутчэй за ўсё, ягоныя начныя прыгоды ў хірургічнай амбулаторыі былі выкліканыя выключна ўжываннем алкаголю.

Чытайце таксама:

У Мінску мужчына распыліў газ на прадавачку, якая не давала яму красці бліны

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Каментары да артыкула