Спорт

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Ураджэнец Мінска, былы форвард брэсцкага і кіеўскага «Дынама» Арцём Мілеўскі адказаў на пытанне пра тое, што было самым складаным у яго спартыўнай кар’еры, піша football.by.

Арцём Мілеўскі. Скрын відэа: Voloshyn_xx / YouTube

«Асабіста для мяне самае складанае — жыць як Крышціяну Раналду, быць такім вось прафесіяналам. Шчыра і адкрыта — не магу я як ён. Мне ж трэба пасядзець, выпіць піва, выпіць віна недзе, блін».

«Я не разумею, як ён жыве! Магчыма, калі б я жыў, як ён — строга, трэніраваўся, а 3 гадзіне ночы хадзіў, — у мяне была б такая кар’ера. Для мяне гэта нонсэнс!», — дадаў ён

Арцём Мілеўскі (нарадзіўся ў 1985 годзе ў Мінску) быў адным з самых таленавітых беларускіх футбалістаў. У 15 гадоў ён пераехаў ва Украіну, выступаў за кіеўскае «Дынама», прыняў украінскае грамадзянства, што выклікала нянавісць у большай часткі беларускай заўзятарскай грамадскасці. Выступаў за зборную Украіны і згуляў на чэмпіянаце свету. Але вясёлае жыццё і перыядычныя залёты спынілі яго развіццё, ён нават трапляў у алкагольную кому.

У ніякім топ-клубе ён так і не загуляў. У яго кар'еры былі турэцкі «Газіянтэпспор», харвацкія «Спліт» і «'Хайдук», венгерская «Кішварда», брэсцкае «Дынама», скончыў кар'еру ў 2021 годзе ва ўкраінскім «Мінаі». Забіў за кар'еру 399 мячоў на клубным узроўні і восем за зборную.

Крышціяну Раналду — яго аднагодак, працягвае кар'еру ў саудаўскім «Ан-Насры», але працягвае гуляць за зборную Партугаліі. Мае за кар'еру 956 галоў і хоча забіць 1000. Букмекеры даюць 90 працэнтаў, што ён гэтага даб'ецца.

У Ліянеля Месі, які таксама працягвае кар'еру, 896 мячоў, у Пеле было 762, у Роберта Левандоўскага, які таксама яшчэ гуляе, 685.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць