БЕЛ Ł РУС

У Беларусі запусцяць жаночае радыё

22.01.2026 / 20:11

Nashaniva.com

Ідэя стварэння такога радыё прагучала на сустрэчы актывістак Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын, дзе абмяркоўваліся ініцыятывы, закліканыя павысіць значнасць года беларускай жанчыны, абвешчанага ў краіне. Пра гэта расказала старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

«БСЖ хоча запусціць жаночае інтэрнэт-радыё, якое магло б суправаджаць жанчыну на працягу ўсяго дня, было зразумелым і ў той жа час мела аб'яднаўчую функцыю», — заявіла Шпілеўская.

Чытайце таксама:

Пяткевіч: Да 2030 года ў Беларусі чакаецца ўсплёск нараджальнасці

Адзіную жанчыну-міністра адправілі ў адстаўку. Наталля Паўлючэнка пратрымалася на пасадзе паўтара года

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні

Аляксандр Лукашэнка абвясціў 2026 год Годам беларускай жанчыны

Каментары да артыкула