БЕЛ Ł РУС

Беларус атрымаў грамадзянства Францыі з пратэрмінаваным беларускім пашпартам

23.01.2026 / 23:32

Nashaniva.com

Беларус, які ўжо доўгі час жыве ў Францыі, атрымаў станоўчы адказ у грамадзянстве пасля трэцяга запыту, піша «Белсат». 

Фота ілюстрацыйнае

Гэта першы падобны выпадак, паведамляе юрыстка па адміністратыўным праве, правах замежнікаў і праве на прытулак у Францыі Катрын Барэ.

Юрыстка адзначае, што першыя два разы беларус падаваўся на французскае грамадзянства яшчэ з актуальным пашпартам Беларусі, але атрымліваў часовае адкладанне (ajournement) на два гады.

«Трэці раз новае дасье было пададзена на паперы пасля таго, як прэфектура згубіла лічбавы запыт анлайн. На сумоўі па грамадзянстве ў прэфектуры агент дакладна распытаў пра абставіны немагчымасці атрымання новага пашпарта РБ і атрымаў ад беларуса абгрунтаваныя адказы і адпаведныя даведкі. Справа была разгледжаная менш за год, і ў студзені яго прозвішча было абвешчана ў дэкрэце аб грамадзянстве.

Гэта першы выпадак для беларусаў Францыі, і я ўпэўнена, што Францыя і надалей будзе ставіцца з асаблівай увагай да сітуацыі беларусаў у замежжы. Віншуем яго і ўсю яго сям’ю з доўгачаканай навіной!», — напісала Катрын Барэ.

Раней стала вядома, што прызнаваць беларускія пашпарты, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння, вырашыла Іспанія.

Чытайце таксама:

Іспанія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў

«ДНЖ — гэта прывілей, а не права». Новая кіраўніца Дэпартамента міграцыі Літвы адказала на пытанні, актуальныя і для беларусаў

Зараз для атрымання пашпарта па ўзросце да 27 гадоў запатрабуюць даведку з ваенкамата

Як за апошні год змянілася колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы? Цікавая тэндэнцыя

У Польшчы расце колькасць адмоў беларусам у выдачы праязнога дакумента. У чым прычына?

Каментары да артыкула