Грамадства2020

Іспанія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў

У Іспаніі апублікаваная інструкцыя, згодна з якой пашпарты грамадзян Беларусі, што знаходзяцца ў гэтай краіне, могуць прызнавацца сапраўднымі нават пасля заканчэння тэрміну дзеяння — без неабходнасці атрымання пасведчання аб рэгістрацыі (cédula de inscripción). Пра гэта паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская з Хасэ Мануэлем Альбарэсам падчас візіту ў Мадрыд 20 чэрвеня 2025 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Гэта стала вынікам дамоўленасцяў Офіса Святланы Ціханоўскай з уладамі Іспаніі. 20 чэрвеня 2025 году Святлана Ціханоўская вяла пра гэта перамовы з міністрам замежных спраў гэтай краіны Хасэ Мануэлем Альбарэсам, а ў студзені 2026 года яны былі пры падтрымцы іншых міністэрстваў увасобленыя ў жыццё.

19 студзеня ў Мадрыдзе з візітам знаходзіўся дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, які правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў Іспаніі Дыега Марцінэсам Беліа.

Дыега Марцінэс Беліа і Дзяніс Кучынскі. Фота Святланы Ціханоўскай

У ходзе сустрэчы бакі вызначылі ключавыя напрамкі супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, закранулі актуальныя міжнародныя і гуманітарныя пытанні, сітуацыю з палітычнымі зняволенымі і санкцыйную палітыку Еўрапейскага Саюза і Іспаніі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. 

Асобнай тэмай сустрэчы стала пытанне адкрыцця Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ў Мадрыдзе, якая можа стаць важным цэнтрам каардынацыі дзейнасці беларускага прадстаўніцтва і падтрымкі беларусаў у Іспаніі.

Дзяніс Кучынскі перадаў дзяржаўнаму сакратару дакумент з апісаннем наяўных праблем і шляхоў іх вырашэння, які быў падрыхтаваны на аснове прапаноў беларусаў Іспаніі. 

Каментары20

  • І
    21.01.2026
    Але часта бывае што ўсе заканчваецца абяцанкамі, а потым: палітыкі то адно, а прымаючыя рэшанні ворганы на месцах, то іншае.
  • Жыгуль
    21.01.2026
    Прадказальна пад такімі навінамі няма каментароў накшталт "ды хто яна такая?" "Хай катлеты смажыць" і т.д. Па-першае, ботаферма не працуе па вечарах, па-другое, амаль ніхто не пахваліць за добрую працу, хаяць усё ж больш звычна і прасцей.
  • Ну
    21.01.2026
    Малайцы, што дамовіліся! Што тут яшчэ сказаць? Вось бы так па ўсёй Еўропе, перш за ўсё ў Летуве і Польшчы.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць