БЕЛ Ł РУС

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн

24.01.2026 / 09:00

Nashaniva.com

Іван Фалітар — арганізатар святаў, які ў апошнія гады ў дадатак разводзіў птушку.

Іван Фалітар. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Івану Фалітару 48 гадоў. Ён скончыў Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж у 1996 годзе. Доўгі час Іван займаўся арганізацыяй і правядзеннем святаў, быў заснавальнікам мінскай студыі «МіФ». На ягоным рахунку сотні вяселляў, выпускных вечароў і карпаратываў. У яго было ІП у сферы фатаграфіі, якое з 2018 года знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.

Пазней Іван яшчэ заняўся фермерствам. Ён стаў разводзіць птушку і прадаваць мяса індычкі на мінскай Камароўцы.

Іван Фалітар прадае індычку на Камароўцы ў Мінску. Фота з інстаграма

Фалітар таксама займаецца музыкай: сам прыдумляе і запісвае трэкі, а таксама робіць аранжыроўкі трэкаў і біты для іншых музыкантаў. Удзельнічаў у музычным праекце «Белы і Каранцін».

Івана затрымалі 10 чэрвеня 2025 года. Яго судзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле дзвюх частак артыкула 361‑4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Прысуд быў вынесены 17 кастрычніка 2025 года: тры гады калоніі.

Праваабаронцы звязваюць яго пераслед са справай Гаюна. З 16 студзеня 2026 года Іван адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі №2.

Івана Фалітара дома чакаюць жонка і дачка.

Чытайце таксама:

Б'юці-блогерку з Гомеля асудзілі за палітыку

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады

35‑гадовую айцішніцу з Брэста асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

Каментары да артыкула