БЕЛ Ł РУС

У Віцебску на продаж выставілі частку чыгуначнага вакзала

28.01.2026 / 16:29

Nashaniva.com

У Віцебску выставілі на таргі адміністрацыйны корпус чыгуначнага вакзала. Аб’ект прадаецца на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць», а яго пачатковы кошт складае каля 8,2 мільёна рублёў, піша Office Life.

Фота: БУТБ-«Маёмасць»

Гаворка ідзе пра трохпавярховы цагляны будынак, узведзены ў 1960 годзе. Яго агульная плошча — каля 2,7 тысячы квадратных метраў. Памяшканне цалкам забяспечана інжынернымі камунікацыямі: ёсць электрычнасць, ацяпленне, водазабеспячэнне, тэлефонная сувязь і вентыляцыя.

Акрамя самога будынка, пакупніку прапануюць у арэнду зямельны ўчастак плошчай 0,2706 гектара. Пры гэтым арэнда будзе аформленая без аўкцыёну і без платы за права карыстання зямлёй, а тэрмін вызначаць ужо пры падпісанні дамовы. Мэтавае прызначэнне ўчастка — будаўніцтва і абслугоўванне адміністрацыйных будынкаў і збудаванняў.

Дарэчы, у лістападзе мінулага года гэты ж аб’ект ужо выстаўлялі на продаж на іншай аўкцыённай пляцоўцы — GosTorg. Праўда, тады кошт не называлі, бо арганізатары хацелі толькі ацаніць зацікаўленасць патэнцыйных пакупнікоў.

Чытайце таксама:

У цэнтры Мінска хочуць знесці велізарны завод і пабудаваць жыллё

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар

Гістарычны маёнтак ва Ушацкім раёне набыў за бесцань расіянін

Рэдкі амерыканскі аўтамабіль спрабуюць прадаць з аўкцыёну ў Гомелі. Ім валодае дзяржаўная арганізацыя

Каментары да артыкула