БЕЛ Ł РУС

Літва прыгразіла Беларусі новым закрыццём мяжы

28.01.2026 / 21:10

Nashaniva.com

Літва ўручыла Беларусi дыпламатычную ноту з рашучым пратэстам пасля таго, як шары з кантрабанднымі цыгарэтамі з тэрыторыі Беларусі чарговы раз перашкодзілі працы Віленскага аэрапорта.

МЗС Літвы

Беларускага дыпламата, выкліканага ў МЗС Літвы, папярэдзілі, што ў выпадку паўтарэння такіх інцыдэнтаў Літва можа ізноў увесці абмежаванні на перасячэнне мяжы або прыняць іншыя меры.

Міністэрства замежных спраў Літвы таксама адзначыла, што раней беларускія паветраныя шары неаднаразова парушалі літоўскую паветраную прастору, што ў Вільні разглядаюць як сур’ёзнае парушэнне міжнароднага права і пагрозу бяспецы краіны.

Спыненне працы Віленскага аэрапорта ў выніку нядаўніх інцыдэнтаў закранула каля 1,7 тысячы пасажыраў. Былі прыпыненыя тры рэйсы, узніклі збоі яшчэ па пяці.

У МЗС Беларусі пакуль не каментавалі пратэст літоўскіх дыпламатаў.

Чытайце таксама:

Літва звернецца да ЗША ў справе апошняга выпадку з метэазондамі

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі

Каментары да артыкула