Свет33

Літва звернецца да ЗША ў справе апошняга выпадку з метэазондамі

Пасля таго як з-за метэазондаў з Беларусі вечарам у аўторак была парушана праца Віленскага аэрапорта, міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што ў дачыненні да афіцыйнага Мінска рыхтуецца нота пратэсту, а ўся актуальная інфармацыя пра атаку будзе перададзеная саюзнікам.

Сярод гэтых партнёраў Злучаныя Штаты Амерыкі, з якімі Літва і надалей падтрымлівае цесныя сувязі, паведамляе LRT.

«Усю інфармацыю пра дзеянні, якія здзяйсняюцца супраць нас, мы перададзім і амерыканскаму боку. Разам будзем шукаць не толькі тое, як усё гэта назваць, але і вельмі канкрэтныя рашэнні. З ЗША ў нас пастаянныя кантакты. Мы маем вялікае прадстаўніцтва ў Вашынгтоне і падтрымліваем сувязь не толькі праз яго. Мы перадаём інфармацыю, назіранні, ідзе пастаянная камунікацыя», — падкрэсліў міністр замежных спраў.

Паводле слоў кіраўніка літоўскай дыпламатыі, уся актуальная інфармацыя пра дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ўжо пэўны час перадаецца партнёрам за Атлантыкай, і гэты працэс не спыняўся.

Адказваючы на пытанне, ці можна лічыць апошні наплыў кантрабандных балонаў дзеяннем беларускіх уладаў супраць Літвы, міністр адзначыў, што хоча дачакацца большай колькасці інфармацыі і не выключыў неабходнасці разглядаць розныя версіі.

«Існуюць розныя магчымыя тлумачэнні, але мы не павінны забягаць наперад», — сказаў Будрыс.

Паводле слоў кіраўніка Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вільмантаса Віткаўскаса, да раніцы серады было выяўлена восем балонаў з кантрабанднымі цыгарэтамі, некалькі рэшткаў такіх балонаў, а таксама затрыманыя чатыры асобы.

Падлічана, што ўведзеныя абмежаванні ў аэрапорце закранулі больш за 1,7 тысячы пасажыраў.

Каментары3

  • Сеня
    28.01.2026
    Ага, и США тут же подкатит к белгранице группу флотилии во главе с авианосцем Abraham Lincoln
  • Вяснячка з-пад Вушачы
    28.01.2026
    ЗША больш рабіць няма, чым разбірацца з [Рэд. Выдалена] кантрабандай🤦

    [Зрэдагавана]
  • І смех і грэх
    28.01.2026
    Блогер нейкі, а не міністар.
    Лепш Павука папрасіў бы, той затэлефануе каму з адпраўшчыкоў. Можа палепшае на які тыдзень.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць