БЕЛ Ł РУС

Зяленскі прызначыць спецпрадстаўніка па Беларусі

30.01.2026 / 13:35

Nashaniva.com

Зяленскі сустрэнецца з некалькімі дыпламатамі, якіх разглядае на гэтую пасаду.

Фота: Прэс-служба прэзідэнта Украіны

Уладзімір Зяленскі заявіў сёння пра намер прызначыць упаўнаважанага па пытаннях Беларусі і падкрэсліў неабходнасць падтрымкі дэмакратычных сіл у Беларусі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы паведаміў падчас размовы журналістам.

«Я ўпраўнаважанага па Беларусі не прызначаў. Хачу прызначыць», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі расказаў, што імкнецца сустрэцца з некалькімі дыпламатамі, якіх разглядае на адпаведную пасаду.

«Хачу моцную асобу на пасаду ўпраўнаважанага па Беларусі. Лічу, што гэта правільна. Трэба падтрымліваць намаганні дэмакратычных сіл Беларусі», — падкрэсліў Зяленскі

25 студзеня падчас сустрэчы з Зяленскім у Вільні Святлана Ціханоўская прапанавала Украіне прызначыць спецыяльнага пасланніка па пытаннях Беларусі.

Чытайце таксама:

Зяленскі: «Я публічна запрашаю Пуціна ў Кіеў, калі ён адважыцца». І катэгарычна выключыў сустрэчу ў Беларусі

Зяленскі: Мы не аддамо Данбаса без бою

Каментары да артыкула