БЕЛ Ł РУС

У Гомелі дзяўчатам за 4 з паловай рублі прадалі толькі два арэшкі

30.01.2026 / 17:43

Nashaniva.com

Дзве жыхаркі Гомеля вырашылі пакарміць вавёрак у гарадскім парку і скарысталіся для гэтага папулярным аўтаматам з арэхамі. Аднак замест чаканай жменькі ласункаў аўтамат выдаў усяго два арэхі — узяўшы за гэта 4,5 рубля, пішуць «Моцныя навіны».

Пра гэты выпадак адна з дзяўчат, якая выступае ў сацсетках пад нікам kawaii_alaska, расказала ў Threads. Паводле яе слоў, яны з сяброўкай спадзяваліся атрымаць значна больш корму і былі здзіўлены такім «падарункам». Сітуацыя выглядала даволі камічна, і дзяўчаты адрэагавалі на яе з гумарам.

Яны звярнуліся ў службу падтрымкі, дзе ім патлумачылі, што праз мароз аўтамат працаваў некарэктна. У выніку грошы за пакупку ім вярнулі.

Як адзначыла гамяльчанка, урэшце ўсё скончылася добра, хоць сюрпрыз з двума арэхамі выглядаў вельмі смешна і нечакана.

«Два арэшкі для Папялушкі, усё як у казцы», — пажартавала адна з каментатарак, крыху перафразаваўшы назву вядомага дзіцячага фільма.

Чытайце таксама:

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў

«Не такі ўжо ён белы і пухнаты». Кіраўнік цэнтра па ратаванні буслоў расказаў пра іх шмат цікавага

У гамельчука жыў кракадзіл, а цяпер ён мае расліну, якой больш няма ў дзікай прыродзе

Каментары да артыкула