БЕЛ Ł РУС

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ

31.01.2026 / 16:19

Nashaniva.com

Студэнтка Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Іна Вабішчэвіч падчас зімовых канікул знаходзіцца дома, у Століне, і вырашыла выкарыстаць гэты вольны час з творчай карысцю, піша выданне «Медыя-Палессе».

Фота: сацсеткі

За адны суткі дзяўчына самастойна зляпіла з вялікай гурбы ўражвальную снегавую фігуру цмока. Цяпер скульптура стаіць каля ўвахода ў двор і нібыта «ахоўвае» дом, а мінакі з задавальненнем фатаграфуюцца побач з ёй.

Фота: сацсеткі

Як адзначае Іна, улетку яна любіць ствараць фігуры з пяску, а сёлетняя зіма натхніла яе паспрабаваць свае сілы ў працы са снегам.

Фота: сацсеткі

Чытайце таксама:

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі

Гомель у гэтыя дні стаў сталіцай снегавога мастацтва ФОТЫ

На вуліцы Нью-Ёрка Гэнік Лойка зляпіў са снегу Міндоўга

Каментары да артыкула