БЕЛ Ł РУС

У Бразіліі 13‑гадовы падлетак загінуў пасля нападу акулы

31.01.2026 / 18:35

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася ў бразільскім горадзе Алінда (штат Пернамбуку), перадае агенцтва Agência Brasil.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле паведамленняў відавочцаў, калі хлопчык купаўся з сябрамі, на яго напала акула.

Нягледзячы на тое, што пацярпелага аператыўна выцягнулі на бераг і аказалі яму першую дапамогу, траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём. У бальніцу Роша Дантас падлетак быў дастаўлены ўжо без прыкмет жыцця. Дактары канстатавалі, што прычынай гібелі стала масіўная страта крыві.

Раён, дзе адбыўся інцыдэнт, лічыцца зонай павышанай рызыкі: з 1992 года там зафіксавалі 82 напады акул, з якіх 27 прывялі да гібелі людзей.

Чытайце таксама:

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя

Міжземнае мора можа страціць вялікіх белых акул

У Аўстраліі акула напала на падлетка. Яго выратавалі адважныя сябры

Каментары да артыкула