БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня зебу ВІДЭА

2.02.2026 / 22:41

Nashaniva.com

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня ў самкі зебу — азіяцкага гарбатага быка. Пра гэта паведамілі ў афіцыйным тэлеграм-канале заапарка.

Скрыншот з відэа

Нараджэнне адбылося напрыканцы студзеня. Маці малой — зебу на мянушку Земушка — паспяхова перанесла роды, і на свет з’явілася здаровае і моцнае цяля. Як і належыць большасці капытных, малое хутка стала на ногі і без праблем пачало смактаць мацярынскае малако.

Супрацоўнікі заапарка ўжо далі нованароджанай імя — яе назвалі Забава. Цяпер у Гродзенскім заапарку жыве цэлая сям’я зебу: бацька Дабрыня, маці Земушка і іх дачка Забава.

Чытайце таксама:

Японцы са слязьмі на вачах развітваюцца з пандамі — жывёлін забірае Кітай праз пагаршэнне адносін паміж краінамі

Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА

Каментары да артыкула