Грамадства1414

Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?

Пра лёс янота, якога ахрысцілі Сенем, расказалі на ветстанцыі. 

Скрыншот відэа АНТ

Янот цяпер жыве ў віварыі ашмянскай райветстанцыі. Пакуль на каранціне. На вуліцу не выходзіць, баіцца марозу. Млявы, напалоханы, шмат спіць і не любіць шуму, расказалі на АНТ.

Тройчы на дзень супрацоўніца ветстанцыі Людміла Голуб прыходзіць праведаць Сеню (так назвалі янота). На відэа бачна, як той спалохана ўціскаецца ў сценку. Але, адзначаюць на ветстанцыі, яго стан ужо значна лепшы, чым быў.

Янот любіць курыцу, вінаград, арэшкі, яблыкі. Любімая ежа — сырыя яйкі. Прысмакі яму перадаюць і гродзенскія мытнікі.

Пакуль за жывёлай проста назіраюць. Яму трэба будзе зрабіць прышчэпкі і высветліць, колькі яму гадоў і хто гэта — хлопчык ці дзяўчынка.

Скрыншот відэа АНТ

Янот прыплыў у Беларусь з ЗША ў марскім кантэйнеры з легкавымі машынамі. Калі яго заўважылі, то спачатку прынялі за цацку. У дарозе янот правёў не менш за месяц. З голаду нават пагрыз салон машыны. 

Як янот змог так доўга быць без ежы? Яноты падобныя да мядзведзяў — увосень нагульваюць тлушч, а зімой любяць паспаць. Гэтыя звычкі і выратавалі ад смерці. Падчас такога стану анямення ў янотаў замаруджваюцца жыццёвыя працэсы, крыху зніжаецца тэмпература цела.

Так янот прыехаў у Беларусь. Фота: мытня

«Сон у прыродзе ў іх неглыбокі, перарывісты. Калі дзесьці надыходзіць адліга, янот можа прачнуцца, выйсці са свайго сховішча, недзе знайсці штосьці ядомае, проста размяцца. І потым зноў ён забіраецца да сябе ў сховішча і спіць да наступнай адлігі», — расказвае Таццяна Саўчук, лектарка Гродзенскага заапарка.

Скрыншот відэа АНТ

У машыне, якую перавозілі з ЗША, няма бакавога шкла. Так янот і прабраўся ўнутр.

На каранціне на ветэрынарнай станцыі ў Ашмянах янот прабудзе да сярэдзіны лютага. За гэты час яму падбяруць новае жыллё — гэта можа быць, напрыклад, і Налібоцкая пушча, і гродзенскі заапарк.

Каментары14

  • Žvir
    25.01.2026
    Smiešnaja žyviolka. :)
    A čamu b jaho nie adpravic nazad, u ZŠA ? Niaūžo heta duža skladana ?
    Moža jaho tam kachanaja čakaje ?
  • Рыгор
    25.01.2026
    Не разумею як можа ісці гаворка пра Налібоцкую пушчу, гэта ж інвазійны від. І пагрыз салон машыны(сінтэтыку) ён не з голаду, не такі дурны, а таму што гэта такая подлая жывёліна - робіць ўсё ва ўрэд
  • Žvir
    25.01.2026
    Рыгор, va ŭred kamu ? Jakaja praz heta škoda janotam ? Nijakaj, pahryz toj salon, i chren ź im.
    Janoty ličać čałavieka škodnaj žyviolinaj, usio va ŭred robić, žyćcia ad jaho niama...

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць