БЕЛ Ł РУС

За год сваю справу з дзяржпадтрымкай адкрыла амаль тысяча беспрацоўных

3.02.2026 / 19:52

Nashaniva.com

Субсідыі на адкрыццё ўласнай справы ў Беларусі атрымалі 935 беспрацоўных (на 104 чалавекі больш, чым летась). Агульная выдадзеная ім сума склала 5,2 мільёна рублёў, паведамілі 3 лютага ў Мінпрацы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Большая частка ўсіх атрымальнікаў (82 працэнты) прайшлі папярэдняе навучанне асновам прадпрымальніцтва.

Самымі папулярнымі напрамкамі для старту бізнэсу сталі выкананне розных паслуг (рамонт, лагістыка, таксі, прыгажосць) і рознічны гандаль.

Найбольшая колькасць субсідый была выдадзена ў рэгіёнах. Лідарамі сталі Мінская, Гомельская і Магілёўская вобласці.

Амаль палова новых бізнэсаў была запушчаная жанчынамі. Яны адкрываюць салоны прыгажосці, швейныя майстэрні і аграсядзібы.

Амаль кожны чацвёрты новы прадпрымальнік (23 працэнты) быў жыхаром сельскай мясцовасці.

Чытайце таксама:

Колькі дадуць грошай беспрацоўным на пераезд у вёску?

Беспрацоўным мінчукам будуць даваць субсідыі на арганізацыю ўласнай справы

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку

«Пасядзіце ў нас на ІЧУ без матраца». З'явіўся аўдыязапіс, як сілавікі вядуць «выхаваўчыя гутаркі» з беспрацоўнымі

Каментары да артыкула