У марозным Мінску ўсё адно зімуюць рэдкія пералётныя птушкі
Сёлета навукоўцы і валанцёры правялі штогадовы ўлік птушак, якія зімуюць у Мінску і яго ваколіцах. Праз халоднае надвор'я колькасць птушак значна скарацілася: іх амаль на 40% менш, чым мінулай анамальна цёплай зімой. Але ўсё адно налічылі каля 8 тысяч асобін, піша Sb.by.
Гаршнэп
Сёлета большасць вадаёмаў замерзла, таму месцаў для жыцця чайкам і качкам засталося няшмат. Тым не менш, спецыялісты зафіксавалі 27 відаў птушак, сярод якіх сем — «чырванакніжнікі».
Сярод іншых на Свіслачы заўважылі рэдкіх качак — шылахвостку (1 асобіну) і свіязь (2 асобіны).
Свіязь
І ўжо сапраўднай рэдкасцю стала сустрэча з двума гаршнэпамі (від кулікоў). Гэта вельмі скрытная птушка, якую нават летам убачыць у нас складана, а яе зімоўка ў нашых шыротах — з’ява ўнікальная.
Арнітолагі адзначаюць, што хоць агульная колькасць птушак і зменшылася, Мінск усё роўна застаецца важным прытулкам для рэдкіх відаў у марозныя часы.
Чытайце таксама:
Рыбакі выратавалі ў Пастаўскім раёне рэдкую птушку
Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў