Грамадства

«Шкада будзе, калі загіне». Пад Магілёвам ужо некалькі тыдняў спрабуюць уратаваць бусла, які застаўся зімаваць

Цёплая восень заблытала некаторых пералётных птушак — яны не паляцелі ў вырай, спадзеючыся на цёплае надвор’е. Але рэзкае пахаладанне заспела іх знянацку, піша «Могилев. Онлайн».

Так здарылася і з буслом, які ўжо некалькі тыдняў жыве ў Буйнічах Магілёўскага раёна. Замест цёплых краін ён грэецца каля коміна на даху мясцовага «Еўраопта». Птушка выглядае здаровай, але, адбіўшыся ад чарады, вымушаная выжываць самастойна ў снезе і на марозе.

Як расказаў ахоўнік суседняга з крамай мехдвара Максім Гунаеў, бусла неаднаразова спрабавалі злавіць. Прыязджалі работнікі заапарка з сачкамі, валанцёры-зоаабаронцы — але безвынікова. Птушка ўзлятае, робіць кола і зноў садзіцца на дах. Уніз спускаецца ненадоўга, калі ёй прыносяць ежу, а часам корм нават закідаюць наверх.

Па словах ахоўніка, прыкмет траўмаў ці хвароб у бусла няма: ён добра лётае і не кульгае. Мясцовыя жыхары падкормліваюць яго рыбай, курыцай і нават свінінай, але блізка да сябе птушка людзей не падпускае.

Прадавачка крамы адзначае, што бусел вельмі асцярожны і не ідзе на кантакт з чалавекам. Ён трымаецца паміж комінамі на даху, дзе цяплей, а людзі дапамагаюць яму як могуць. Усім шкада, што птушка можа загінуць.

Пра бусла ўжо паведамлялі ў МНС і прыродаахоўныя службы. У магілёўскім заапарку гатовыя ўзяць яго на зімоўку, але кожны раз птушка ўцякае ад ратавальнікаў.

Нават ноччу бусел застаецца на даху і не адлятае, нягледзячы на моцныя маразы. Жыхары спадзяюцца, што да сапраўдных халадоў удасца знайсці спосаб выратаваць птушку, каб яна не загінула ад марозу.

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць