БЕЛ Ł РУС

На МТЗ правялі эксперымент, замарозіўшы трактар «Беларус» ВІДЭА

5.02.2026 / 17:23

Nashaniva.com

На МТЗ правялі незвычайны відэаэксперымент з марозам. Работнікі прадпрыемства вырашылі праверыць, ці зможа завесціся трактар «Беларус» пры тэмпературы −25 °C.

Скрыншот з відэа

Каб задача не была занадта простай, тэхніку спачатку цалкам аблілі вадой са шланга, у выніку чаго яна пакрылася суцэльнай ледзяной скарынкай і выглядала як сапраўдны ледзяны экспанат. Каб трапіць у кабіну, герою роліка нават давялося ўзяць сякеру.

Аднак жа, нягледзячы на лёд і ледзяшы па ўсім корпусе, рухавік без цяжкасцяў завёўся і пачаў спакойна і роўна працаваць. Пасля гэтага трактар без праблем рушыў з месца і паехаў па тэрыторыі завода.

Чытайце таксама:

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым

МТЗ у 2026 годзе выпусціць чатыры новыя мадэлі сякер, адну з падоўжанай ручкай

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ

На МТЗ працуюць 142 замежнікі з Бурундзі, Конга, Камеруна, Малі і Нігерыі

Каментары да артыкула