Эканоміка77

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым

Міністэрства прамысловасці Беларусі карае кіраўнікоў шэрагу буйных дзяржаўных прадпрыемстваў за тое, што яны не выканалі планы па экспарце, інвестыцыях і рэнтабельнасці. Выданне «Люстэрка» пры дапамозе арганізацыі «Белпол» атрымала ўнутраныя дакументы Мінпрама за лістапад 2025 года, якія гэта пацвярджаюць.

На Мінскім трактарным заводзе. Фота: «Наша Ніва»

З матэрыялаў вынікае, што міністэрства вельмі незадаволенае вынікамі працы кіраўнікоў вядучых холдынгаў. Асноўная прычына накладзеных на іх спагнанняў — правал па ключавых паказчыках, якія ўрад давёў яшчэ на пачатку года.

Асабліва сурова пакаралі кіраўніцтва Мінскага трактарнага завода. Генеральнаму дырэктару МТЗ Сяргею Аўраменку прапанавалі аб’явіць вымову за недавыкананне планаў па экспарце, рэнтабельнасці продажаў і інвестыцыях у асноўны капітал. У дакуменце таксама адзначаецца, што гаспадарнік недастаткова эфектыўна працаваў над двума інвестыцыйнымі праектамі ў Расіі — у Краснадарскім краі і Татарстане. У выніку яго і іншых службовых асоб з кіраўніцтва МТЗ пазбавілі ўсіх надбавак і прэмій за кастрычнік 2025 года.

Вымову атрымаў і кіраўнік «Магілёўліфтмаша» Руслан Страхар — таксама за правальную працу з экспартам.

Шэрагу іншых кіраўнікоў вынесеныя заўвагі. Сярод тых, каго пакаралі за зрыў экспартных планаў — генеральны дырэктар БЕЛАЗа Сяргей Лесін, кіраўнік «Белкамунмаша» Тарас Мурог і дырэктар МАЗа Валерый Іванковіч.

Асобна адзначаецца, што кіраўніцтва Мінскага маторнага завода (ММЗ), Беларускага металургічнага завода (БМЗ) і Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) атрымала вымовы не толькі за экспарт:

  • кіраўнік ММЗ Аляксандр Батвіннік — за правал інвестыцыйных планаў;
  • гендырэктар БМЗ Дзмітрый Корчык — за праблемы з рэнтабельнасцю і чыстай прыбытковасцю;
  • кіраўнік БАТЭ Аляксандр Марчанка — за празмернае назапашванне прадукцыі на складах.

У дадатках да дакументаў прыведзеныя параўнанні паміж планавымі паказчыкамі і рэальнымі вынікамі за студзень—верасень 2025 года. Яны сведчаць пра сур’ёзныя праблемы:

  • «Атлант» павінен быў выпусціць 225 тысяч пральных машын, але зрабіў толькі 89 104.
  • «Гарызонт» і «Віцязь» сумарна планавалі тры мільёны тэлевізараў, а зрабілі менш за два.
  • МТЗ павінен быў выпусціць 33 767 трактароў, але зрабіў 26 260; па экспарце правал яшчэ большы — замест амаль 28 тысяч прадалі толькі 16 834.
  • МАЗ выпусціў 5010 грузавікоў пры плане ў 6966.
  • БМЗ планаваў экспартаваць 240 тысяч тон пракату на рынкі «дальняй дугі», а рэальна атрымалася толькі 35 тысяч.

У дакументах таксама называюцца прадпрыемствы, якія працуюць са стратамі:

  • «Амкадор»;
  • «Гомсельмаш»;
  • «Бабруйскаграмаш»;
  • станкабудаўнічы завод імя Кірава;
  • «Атлант»;
  • «Белджы».

Мінпрам адзначае, што ў многіх заводаў рэзка павялічыліся запасы гатовай прадукцыі — у тым ліку ў МТЗ, МАЗа, «Белкамунмаша», «Атланта», «Гомсельмаша» і іншых. Гэта сведчыць пра перавытворчасць і цяжкасці з рэалізацыяй.

Такім чынам, дакументы паказваюць маштаб сістэмных праблем у беларускай прамысловасці і сведчаць пра жорсткае рэагаванне ўладаў на невыкананне планаў.

Каментары7

  • Барадзед
    11.12.2025
    Документы показывают, что индустриальная эпоха прошла, и современную экономику на старых советских заводах не сделаешь, т. к. там не формируется достаточно большой капитал. Это железо теперь никому не нужно в больших количествах, и никто не станет платить за него большие деньги, обеспечивающие большой навар. Все их заводы и миллиард долларов не стоят.
  • ФВ
    11.12.2025
    Барадзед, ну тут можно и соглашатся и не соглашатся. Все равно будут нужны холодильники и трактора, но сейчас их научились очень дешево производить китайцы. А так, производство необоходимо , а то когда одно IT и это не выражается в железе такая конструкция наверное все же хрупка. В обще надо работать и тогда будет понятно, но сейчас только совещания и глупые решения порой
  • still
    11.12.2025
    То бок дырэктары вырашылі рабіць не як раней і не замарожваць актывы ў выглядзе поўных нераспраданых складоў, за што атрымалі ў тык?

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта80

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта80

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць