БЕЛ Ł РУС

Работнікам культуры павысілі надбаўкі за напружанасць працы

7.02.2026 / 18:07

Nashaniva.com

Міністэрства культуры павялічыла выплаты работнікам сферы культуры. Пастанова ад 31 снежня 2025 года апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Палац культуры ў Пружанах. Фота ілюстрацыйнае

За высокія прафесійныя і творчыя дасягненні, складанасць і напружанасць працы надбаўкі павялічылі адразу на 7 працэнтных пунктаў. Раней дыяпазон сродкаў, якія накіроўвалі на гэтыя выплаты, складаў 5-25%, а цяпер ён вырас да 17-32%.

Таксама павялічваецца памер сродкаў, што накіроўваюцца на надбаўкі тым, хто працуе ў бюджэтных арганізацыях культуры — з 64% да 66%.

Пастанова набывае моц 6 лютага 2026 года і распаўсюджваецца на працоўныя адносіны, якія пачаліся з 1 студзеня 2026 года.

Чытайце таксама:

Міністр заклікаў бухгалтарак да супраціву начальнікам

16 таксапаркаў злавілі на выплатах заробкаў у канвертах

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст

Каментары да артыкула